Форум працуючай моладзі «Перспектыва» ў Лосвіда
26 – 27 красавіка дэлегацыя Міёрскага раёна ў складзе прадстаўніка Савета працуючай моладзі — Максіма Філіповіча і маладога спецыяліста — Ільі Жабоўскага прыняла ўдзел у моладзевым Форуме працуючай моладзі «Перспектыва», які прайшоў у ЦТК «Ласвіда».
Форум працуючай моладзі «Перспектыва» адкрыў старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Суботаў.
Таксама кіраўнік вобласці прыняў удзел у адкрытым дыялогу «Працуючая моладзь. Кар’ера. Перспектывы. Развіццё».
Гэта ўнікальная магчымасць пагутарыць з кіраўніцтвам вобласці і задаць пытанні, якія хвалююць моладзь.
На працягу двух дзён спецыялісты па рабоце з моладдзю, працуючая моладзь, маладыя спецыялісты з кожнага раёна вобласці сустракаліся з лідарамі меркаванняў, удзельнічалі ў рабоце пляцовак, дзяліліся вопытам працы.
Удзельнікамі форуму была закладзена алея, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.