Об участии в опросе «Отношение общества к искусственному интеллекту в торговле»

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт

Дэлегацыя Міёрскага раёна прымае ўдзел у VII Усебеларускім народным сходзе.

Сёння больш за тысячу дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу адправіліся ў Мінск, каб прыняць удзел у важнай для нашай краіны падзеі.

У іх ліку прадстаўнікі Міёршчыны на чале са старшынёй Міёрскага раённага выканаўчага камітэта Сяргеем Сямёнычавым.

Дэлегацыя Міёрскага раёна: Іван Сушко, дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў; Яўген Баран, Дзісненскага гарадскога Савета дэпутатаў; Аксана Падзява, старшыня Міёрскага раённага аб'яднання прафсаюзаў; Аксана Ашурко, старшыня Міёрскай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын"; Марыя Сяверына, намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай частцы УАЗ "Міёрская ЦРБ".

Быць дэлегатам УНС - вялікі гонар і давер, ім трэба будзе прымаць лёсавызначальныя для краіны рашэнні.

Гэтыя людзі, якія прадстаўляюць розныя сферы жыцця краіны, будуць дзяліцца сваімі ідэямі і поглядамі, імкнучыся да стварэння лепшай будучыні для ўсіх жыхароў Беларусі. Яны выступаюць за агульныя каштоўнасці і прымаюць выклікі часу.

- Быць дэлегатам народнага веча хвалююча, але разам з тым адказна і ганарова. Настрой баявы! Удзячная і ганарлівая тым, што наша краіна дае магчымасць моладзі ўносіць свой уклад у развіццё нашай дзяржавы, - кажа Марыя Сяверына.

Выступленне Прэзідэнта Беларусі на першым пасяджэнні VII Усебеларускага народнага сходу знайшло шырокі водгук сярод дэлегатаў.

Сяргей Алегавіч Сямёнычаў кажа: - Аб сітуацыі ў свеце, эканоміцы краіны, наяўных выкліках і пагрозах гаварыў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Падкрэсліў, што сёння ў Беларусі гістарычны дзень: упершыню ў Канстытуцыйным статусе пачынае сваю працу Усебеларускі народны сход. Растлумачыў значэнне УНС як новага этапу ў палітычным жыцці краіны. Разам з тым нагадаў, што першы УНС трыццаць гадоў таму выратаваў Беларусь ад развалу.

Новы канстытуцыйны статус органа сведчыць, што наш народ як ніколі адзіны. Мы ўдасканальваем мадэль палітычнага ладу з уласцівай нам абдуманасцю і з аглядкай на будучыню. Укараняем і прагрэсіўныя заходнееўрапейскія метады, калі яны не супярэчаць нашым прынцыпам і каштоўнасцям.

Завяршыўся першы дзень сёмага Усебеларускага народнага сходу гала-канцэртам "Час выбраў нас" майстроў мастацтваў у Палацы спорту.

Галерэя малюнкаў

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт