Аб уключэнні ў стаж для прызначэння пенсіі перыядаў ваеннай службы на тэрыторыі Латвійскай і Эстонскай ССР
15 красавіка 2024 года Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь выдадзены Указ № 149 "А сацыяльнай падтрымцы асобных катэгорый грамадзян".
Указавам прадугледжваецца права грамадзян, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, на залік у агульны стаж для прызначэння пенсіі ў Рэспубліцы Беларусь перыядаў праходжання ваеннай службы да 1 студзеня 1992 года на тэрыторыях Латвійскай ССР і Эстонскай ССР. Залік у стаж ажыццяўляецца ў выпадках, калі дадзеныя перыяды ваеннай службы не былі ўлічаны пры прызначэнні пенсіі ў адпаведнасці з заканадаўствам Латвійскай Рэспублікі і Эстонскай Рэспублікі.
Прыняцце Указа дазваляе грамадзянам цалкам рэалізаваць пенсійныя правы, набытыя ў перыяд ваеннай службы ў СССР, і павялічыць памер пенсіі з улікам перыяду ваеннай службы.
Грамадзянам, якія маюць не ўлічаныя ў стаж перыяды ваеннай службы ў Латвійскай і Эстонскай ССР да 1992 года, неабходна звярнуцца ў орган па працы, занятасці і сацыяльнай абароне (па месцы прызначэння пенсіі) з заявай аб пераразліку пенсіі па адрасе вул. Камуністычная, д. 8, г. Міёры.
Як прадугледжана Указам, пераразлік пенсіі ў сувязі з дадатковым уключэннем у стаж перыядаў ваеннай службы будзе ажыццёўлены з 1-га ліку месяца, наступнага за месяцам падачы заявы.