11 красавіка — Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў
Па рашэнні Арганізацыі Аб'яднаных Нацый 11 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў.
Менавіта ў гэты дзень у 1945 годзе падчас Другой сусветнай вайны вязні Бухенвальда на чале з інтэрнацыянальным палітычным цэнтрам паднялі ўзброенае паўстанне, у выніку якога захопілі лагер і ўтрымлівалі яго да прыходу войскаў саюзнікаў.
Падчас гітлераўскай акупацыі на прымусовыя работы ў Германію было вывезена амаль 400 000 жыхароў Беларусі.
На тэрыторыі Беларусі нацысты стварылі больш за 260 канцэнтрацыйных лагераў савецкіх ваеннапалонных і 350 лагераў, турэм і іншых месцаў прымусавага змяшчання грамадзянскага насельніцтва.
У сакавіку 1944 года ў лагеры смерці, арганізаваныя нацыстамі каля населеных пунктаў Азарычы, Падасіннік і Дзерць, было загнана каля 50000 староў, дзяцей, жанчын, інвалідаў, людзей, хворых на тыф.
У гады Другой сусветнай вайны ў канцлагер Бухенвальд нацыстамі было кінута каля 18 млн. чалавек з усіх краін Еўропы, 11 млн. з іх загінулі.
Сёння ў Міёрскай цэнтральнай раённай бібліятэцы а 14.00 адбудзецца гадзіна-рэкваем «Памяць, якой няма забыцця», прымеркаваная да Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў.