Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
9 красавіка адбылася трэцяя пазачарговая сесія Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 29-га склікання "Аб абранні дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу ад мясцовых Саветаў дэпутатаў Віцебскай вобласці".
На сесіі зацверджаны дэлегаты Усебеларускага народнага сходу ад мясцовых Саветаў дэпутатаў Віцебскай вобласці. У іх лік увайшлі прадстаўнікі розных сфер - прамысловасці, аховы здароўя, адукацыі, сацыяльнай сферы, прыватнага бізнесу.
Прадстаўнікам Міёрскага раёна аб'яўлены падзякі старшыні абласнога выканаўчага камітэта за значны ўклад у грамадска-палітычных мерапрыемствах і ўручаны ганаровыя граматы Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў і Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.