Пленум раённай ветэранскай арганізацыі
Разнастайны спектр эмоцый – ад радасці сустрэчы і цёплых успамінаў да лёгкага смутку – адчулі ўдзельнікі пленума раённай ветэранскай арганізацыі.
Падкрэсліў важную ролю савета ветэранаў у жыцці раёна старшыня раённага выканаўчага камітэта Сяргей Сямёнычаў, адзначыўшы, што ветэраны ўваасабляюць досвед, які ратаваў краіну ў самыя складаныя гады. Надзейна, дакладна і дасканала – так ахарактарызаваў працу Чэслава Станіслававіча старшыня дэпутацкага корпуса раёна Валерый Драба.
Новай старшынёй раённай ветэранскай арганізацыі абрана Галіна Гур’ева. Яна паставіла перад сабой і ветэранскім актывам задачу захоўваць і памнажаць славныя традыцыі.