Сесія дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў базавога ўзроўню Віцебскай вобласці
4 красавіка на пасяджэнні дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў базавога ўзроўню Віцебскай вобласці па выбарах членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання прыняла ўдзел дэлегацыя Міёрскага раённага Савета разам са старшынёй дэпутацкага корпуса раёна Валерыем Драбо і кіраўніком раёна Сяргеем Сямёнычавым.
Віцебскую вобласць у Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання будзе прадстаўляць Сяргей Мелешкін (Пастаўскі, Браслаўскі, Міёрскі, Шаркаўшчынскі раёны).