Кіраўніцтва раёна віншуе са святам вернікаў, якія святкуюць Уваскрэсенне Хрыстова 31 сакавіка!

Кіраўніцтва раёна віншуе вернікаў, якія святкуюць Уваскрэсенне Хрыстова 31 сакавіка, са святам!

Паважаныя жыхары Міёрскага раёна, прыміце шчырыя віншаванні са Светлым Вялікаднём!

Свята Уваскрасення Хрыстова аб’ядноўвае сем’і і пакаленні агульнай радасцю і надзеяй на захаванне міру і дабрабыту на роднай зямлі. Велікодная ўрачыстасць ўсяляе ў нашы сэрцы спакой і ўпэўненасць, умацоўвае веру і сілкуе душу.

У гэтыя светлыя вясеннія дні кожны з нас імкнецца рабіць дабро, акружыць клопатам тых, каму патрэбна дапамога, падараваць цяпло і любоў сваім родным і блізкім!

Няхай святочныя велікодныя дні нададуць кожнаму новых сіл, прынясуць душэўную цеплыню і ўзаемапавагу ў вашы сем’і, натхняюць на добрыя справы на карысць роднага краю.

Моцнага здароўя вам і вашым блізкім, спакою, міру, дабрабыту, шчасця і святочнага настрою!

Раённы выканаўчы камітэт Раённы Савет дэпутатаў

Кіраўніцтва раёна віншуе вернікаў, якія святкуюць Уваскрэсенне Хрыстова 31 сакавіка, са святам! | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт