Мітынг-рэкіем «Слёзы і попел Хатыні», прысвечаны 81-й гадавіне Хатынскай трагедыі
22 сакавіка на плошчы Памяці загінулых барацьцоў сабраліся прадстаўнікі працоўных калектываў раёна, вучні ўстаноў адукацыі горада Міоры, члены моладзевай палаты, прадстаўнікі Савета дзейнай моладзі аддалі даніну памяці хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі — як знак памяці пра загінулых, расстраляных і замучаных у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Удзельнікі мітынгу аддалі даніну памяці каля месца пахавання ахвяр вайны № 5708, дзе 2 чэрвеня 1942 года былі расстраляны мірныя жыхары.
Памятаем мінулае дзеля будучыні!