У 2024 годзе традыцыйна праводзіцца VI Рэспубліканскі конкурс «Сям'я года»
Конкурс праводзіцца ў Беларусі ў шосты раз – першы адбыўся ў 2012 годзе.
За гэты час сямейнае спаборніцтва стала ўжо традыцыйным для нашай краіны святам, якое накіравана на захаванне духоўна-маральных каштоўнасцей сям'і, прасоўванне ў грамадстве ідэі адказнага бацькоўства, папулярызацыю ў грамадстве, асабліва ў моладзевым асяроддзі, здаровага ладу жыцця і прэстыжу сямейнага ладу.
Конкурс складаецца з двух этапаў:
- першы этап – рэгіянальны (абласны), прымеркаваны да святкавання Дня сям'і (15 мая), праводзіцца ў рэспубліцы;
- другі этап (фінал) – рэспубліканскі, прымеркаваны да святкавання Дня маці (14 кастрычніка), праводзіцца ў г. Мінску.
Удзельнікамі конкурсу з'яўляюцца сям'і (бацькі, дзеці, бабулі і дзядулі), якія адпавядаюць наступным крытэрыям (далей – сямейныя каманды):
- члены сямейных каманд з'яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі г. Мінска
- сямейныя каманды маюць трох і больш дзяцей;
- супражэнцы знаходзяцца ў зарэгістраваным шлюбе, ствараюць неабходныя ўмовы для ўтрымання, выхавання, развіцця і навучання дзяцей, захавання і ўмацавання іх здароўя, падрыхтоўкі да самастойнага жыцця;
- дзеці выхоўваюцца ў духу патрыятызму, любові да Радзімы, павагі да старэйшых, працавітасці, маюць добрыя вынікі ў вучобе, прымаюць удзел у грамадскім, спартыўным жыцці школы, горада;
- сямейная каманда ўмее фарміраваць эстэтыку навакольнага асяроддзя, падтрымлівае кватэру (дом), дзе пражывае, у ўзорным парадку."