Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 30-годдзю Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, з ушанаваннем лаўрэатаў ганаровага звання «Чалавек года Міёршчыны — 2023»
15 сакавіка ў Міёрскім цэнтры культуры і народнай творчасці адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 30-годдзю Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, падчас якога ўзнагародзілі лаўрэатаў звання «Чалавек года Міёршчыны – 2023».
Пастановай раённага выканаўчага камітэта № 77 ад 8 лютага 2024 года ганаровае званне «Чалавек года Міёршчыны» прысуджана ў наступных намінацыях:
Праваахоўная дзейнасць, мясцовае кіраванне і самакіраванне, дзейнасць грамадскіх аб'яднанняў ➡ ПАЛЬЧЭЎСКАЯ Валянціна Мікалаеўна!
Ахова здароўя, сацыяльная абарона – Станіслаў Сяргеевіч МАНДРЫК!
Прамысловасць, гандаль і паслугі, фінансава-банкоўская дзейнасць, малы бізнес – Алена Мікалаеўна ФЕДАРЕЦ!
Аграпрамысловы комплекс, лясная гаспадарка – ВАРОНА Валерый Геннадьевіч!
ЖКГ, дарожная гаспадарка, будаўніцтва, ТЭК, транспарт, сувязь – ГАЙЛЕШ Сяргей Часлававіч!
Адукацыя, спорт і турызм, культура і мастацтва, моладзь – Алег Станіслававіч ГРЫГАРОВІЧ!
У гэтым годзе конкурсу, у якім перамагаюць верныя свайму справе прафесіяналы і патрыёты роднага краю, споўнілася 10 гадоў.
Раённы конкурс «Чалавек года Міёршчыны» з 2014 года вызначае лепшых прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці, прафесіяналаў і патрыётаў роднага краю, якія верныя свайму справу. 82 чалавекі маюць гэты ганаровы статус.
У Міёрскім раённым выканаўчым камітэце ўшаноўвалі лаўрэатаў ганаровага звання «Чалавек года Міёршчыны» за перыяд 2014–2024 гадоў.
Пасля сустрэчы ў раённым выканаўчым камітэце ўдзельнікі наведалі з экскурсіяй металарэчатны завод.