Кіраўніцтва Міёрскага раёна віншуе жыхароў раёна з Днём Канстытуцыі
Шаноўныя жыхары Міёрскага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з 30-годдзем Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!
15 сакавіка 1994 года прыняты Асноўны Закон нашай краіны. У ім закладзены багаты гістарычны вопыт і мудрасць папярэдніх пакаленняў, маральнае і духоўнае адзінства беларускага народа, вечнае імкненне быць незалежнай і моцнай дзяржавай, згода і адказнасць за лёс роднай зямлі. Канстытуцыя стала фундаментам для далейшага развіцця і росквіту Рэспублікі Беларусь, гарантам правоў і свабод кожнага з нас.
Наша агульная задача – сумеснымі намаганнямі шановаць і захоўваць гістарычную праўду і духоўныя каштоўнасці беларускага народа, берагчы мір на роднай зямлі, памнажаць славныя традыцыі нашых бацькоў і дзядоў, выхоўваць у молага пакалення пачуццё грамадзянскага доўгу, любоў і вернасць Айчыне.
Упэўнены, што стваральная энергія, настойлівасць у дасягненні пастаўленых мэт і штодзённая сумленная праца кожнага жыхара раёна дазволяць рэалізаваць самыя смелыя праекты на карысць развіцця роднага краю.
Жадаем вам, шаноўныя жыхары Міёршчыны, моцнага здароўя, шчасця, новых працоўных дасягненняў, поспехаў ва ўсіх добрых справах і пачынаннях на карысць сваёй малой радзімы і Рэспублікі Беларусь.
Няхай гэтае свята аб'ядноўвае нас у імкненні жыць у міры і згодзе!
Добра і дабрабыту вам, вашым родным і блізкім!
З святам вас, дарагія землякі!
Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
Міёрскі раённы Савет дэпутатаў