Руководство Миорского района поздравляет с Днем женщин

Кіраўніцтва Міёрскага раёна віншуе з Днём жанчын

Шаноўныя жанчыны!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні са святам вясны, захаплення і натхнення – Днём жанчын!

Гэты вясновы дзень напоўнены чароўным настроем, незвычайнай пяшчыннасцю і захапляльнай прыгажосцю, цеплынёй і святлом вашага абаяння. Няма нічога каштоўнейшага за вашы добрыя сэрцы, любоў і клопат, падтрымку і веру, якія ўліваюць надзею і натхняюць на добрыя справы і шляхетныя ўчынкі.

Выдатныя прадстаўніцы Міёрскага краю!

Здаўна вы захоўваеце хатні агонь, ствараеце сваімі рукамі сямейны ўтул і гармонію, прымаеце актыўны ўдзел ва ўсіх сферах жыцця, уносячы неацэнны ўклад у развіццё нашага раёна. Вы – сапраўднае багацце нашага краю, яго гонар і ўпрыгожванне.

Вы ўмеете граматна і творча падыходзіць да любой справы, сваёй мэтавызначанасцю і ўнутранай сілай аб'ядноўваць усіх на карысць роднага краю.

Дарагія жанчыны!

Дзякуй вам за вашу мудрасць і невычэрпную дабрыню, талент і працавітасць, чуласць і адгуклівасць, за вялікую здольнасць рабіць свет больш добрым і прыгожым.

Няхай у вашым жыцці памнажаюцца самыя светлыя падзеі і ўспаміны, поспехі і дасягненні.

Няхай кожны дзень вашы вочы свяцяцца шчасцем, душа напоўніцца радасцю, сэрца саграецца цеплынёй сямейнай дабрыні, увагай і клопатам родных і блізкіх людзей, поспехамі дзяцей і ўнукаў!

Міру і дабрабыту вашаму дому, душэўнага спакою, моцнага здароўя на доўгія гады, шчасця і дабра!

Будзьце каханымі і шчаслівымі!

З святам!

Районы выканаўчы камітэт                     

Районы Савет дэпутатаў

Районная арганізацыя АА «Беларускі саюз жанчын»

Кіраўніцтва Міёрскага раёна віншуе з Днём жанчын | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт