Праздник народного календаря «Проводы зимы» в Миорах

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт

Шумнае і вясёлае свята «Масленіца» адбылося сёння на плошчы Леніна ў Міёрах.

У рамках гуляння адбылося тэатралізаванае гульнявое прадстаўленне, падрыхтаванае спецыялістамі Міёрскага Цэнтра культуры і народнай творчасці. Песні, скокі, карагоды, гульні і конкурсы выклікалі цікавасць не толькі ў дзяцей, але і ў дарослых. Народныя забавы і вясёлы, забіяцкі смех - упрыгожвалі праводзіны зімы і надавалі асаблівую весялосць народным гулянням.

Праца сцэнічнай пляцоўкі працягнулася яркімі выступамі народнага фальклорнага калектыву «Язынка» і вакальнага калектыву «Дзісенчукі», якія атрымалі гарачы водгук у гледачоў.

Знайшліся смельчакі, якія пакарылі масленічны слуп і атрымалі каштоўныя падарункі.

У гэты святочны дзень для ўсіх гасцей працавалі выставы-продажы вырабаў народных майстроў, інтэрактыўныя пляцоўкі, праводзіліся спартыўна-гульнявыя спаборніцтвы і майстар-класы.

І якая ж Масленіца без дэгустацыі бліноў і гарачай гарбаты. Жадаючыя маглі паласавацца шашлыкамі, юшкай і іншымі пачастункамі.

Кульмінацыяй свята стала спаленне пудзіла, з якім, па народных павер'ях, згараюць усе нягоды, хваробы і смутак.

Усе без выключэння атрымалі зарад добрага настрою!

Галерэя малюнкаў

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт