Урачыстыя мітынгі, прысвечаныя Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
23 лютага ў горадзе Міоры адбыліся ўрачыстыя мітынгі, прысвечаныя Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
На плошчы Памяці загінулых барацьцоў на ўрачысты мітынг, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны, сабраліся прадстаўнікі працоўных калектываў і сілавых ведамстваў, грамадскіх аб'яднанняў, вучні школ горада Міоры.
Удзельнікі мерапрыемства склалі кветкі і вянкi да падножжа брацкай магілы і помніка-абеліска «Чорны тюльпан», помніка ў гонар воінаў-вызваліцеляў Міор ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Па традыцыі, якая склалася, каля помніка Герою Савецкага Саюза Яўгену Андрэевічу Тамку вучні і працуючая моладзь аддалі даніну памяці знакамітаму земляку.