Кіраўніцтва Міёрскага раёна віншуе жыхароў рэгіёна з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
Шаноўныя ветэраны Узброеных Сіл, ваеннаслужачыя, жыхары Мёрскага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
Гэта свята з'яўляецца яркім сімвалам патрыятызму беларускага народа, увасабляе мужнасць, стойкасць, сумленнасць і адданасць сваёй краіне. Яно аб'ядноўвае ўсіх любоўю да Радзімы і павагай да яе абаронцаў.
За ўсе часы не было нічога свяцейшага за доўг, вышэйшага і гонарнейшага за честь, як абараняць Радзіму, свой дом, будаваць і ствараць на карысць роднага краю.
Назаўжды запісаны ў гісторыю мужныя подзвігі нашых воінаў-землякоў, якія ў цяжкі час станавіліся на абарону роднай зямлі, дому, сям'і. Ніскі ім паклон за мір і свабоду.
Мудрасць, вопыт, дабрыня і цярпенне старэйшага пакалення служыць прыкладам жыццёвай стойкасці і сілы духу. Яны патрэбны не толькі ў баі, але і ў штодзённым, мірным жыцці, дапамагаючы пераадольваць цяжкасці і дасягаць поспеху, быць моцнай апорай для родных і блізкіх.
Сёння нашы маладыя людзі паспяхова нясуць службу ў ваенных падраздзяленнях, вучацца на ваенных факультэтах і ў кадэцкіх вучылішчах, робяць усё, каб быць годнымі абаронцамі сваёй Радзімы.
Дарагія землякі!
Няхай поспех суправаджае ва ўсіх справах і пачынаннях на карысць развіцця Мёрскага краю і роднай краіны!
Моцнага здароўя, шчасця, невычэрпнай энергіі, бадзёрасці духу, дабрабыту ў сям'ях, упэўненасці ў заўтрашнім дні, міру, дабра вам і вашым родным і блізкім!
З святам!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў
Раённая арганізацыя ветэранаў
Ваенны камісарыят Мёрскага раёна