У горадзе Міоры прайшоў мітынг, прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.
Мітынг, прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і 35-й гадавіне вываду савецкіх войскаў з Афганістана, прайшоў у горадзе Міоры.
15 лютага на плошчы Памяці загінулых барацьбітоў сабраліся воіны-афганцы, прадстаўнікі працоўных калектываў, праваахоўныя структуры, вучні школ.
Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць пяці маладых юнакоў — Сяргея Закрэўскага, Пятра Брынкевіча, Уладзіміра Метэліцы, Сяргея Станкевіча, Сяргея Шляпова, ураджэнцаў Міёрскага раёна, якія загінулі пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку.
Да помніка-абеліска «Чорны тюльпан» паклалі вянок і кветкі.