Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
У горадзе Мiёры на будынках школ адкрылі мемарыяльныя дошкі ў гонар навучэнцаў, пасмяротна ўзнагароджаных ордэнам Чырвонай Зоркі
Імёнамі Сяргея Закрэўскага і Пятра Брынкевіча названы вуліцы ў горадзе Мiёры, ім прысвечаны выставы ў школьных музеях. Як працяг эстафеты памяці - мемарыяльныя дошкі на сценах родных школ.
Напярэдадні 35-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана на будынках сярэдняй школы № 2 імя М.Г. Ізварына і сярэдняй школы № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я.А. Тамко ўрачыста адкрылі мемарыяльныя дошкі ў гонар былых навучэнцаў, пасмяротна ўзнагароджаных ордэнам Чырвонай Зоркі салдат Сяргея Закрэўскага і Пятра Брынкевіча.
На ўрачыстасці сабраліся прадстаўнікі Міёрскага раёна, грамадскія арганізацыі, воіны-інтэрнацыяналісты, школьнікі. Сярод удзельнікаў Валерый Баляслававіч Закрэўскі - брат салдата з Мiёр, які загінуў у Афганістане.
Маладому пакаленню пажадалі берагчы і шанаваць памяць герояў-суайчыннікаў, браць з іх прыклад годнасці і мужнасці.
Героі сярод нас. Імі не нараджаюцца, імі становяцца. Яны не забытыя!