Кіраўніцтва раёна віншуе ваяроў-інтэрнацыяналістаў са святам.
Шаноўныя жыхары Мёрскага раёна!
15 лютага – асаблівая дата ў жыцці нашай краіны – Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Гэты дзень служыць напамінам пра тое, як важна захоўваць мір і згоду на зямлі.
Мінула 35 гадоў з таго часу, як скончылася вайна ў Афганістане, якая ўпісала асаблівую старонку ў летапіс Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, стала сімвалам вернасці ваеннай прысязе і салдацкаму абавязку беларусаў.
Сёння мы аддаём дань памяці салдатам вайны ў Афганістане, усім тым, хто да канца застаўся верны сваёй клятве, хто цаной жыцця выканаў свой абавязак перад Радзімай. Дзелім боль страты са ўсімі, хто страціў родных і блізкіх. Нізкі паклон сем'ям, сыны якіх не вярнуліся дадому.
Больш за 30 тысяч суайчыннікаў з гонарам і доблесцю выконвалі свой абавязак на тэрыторыі Афганістана. Больш за 700 беларусаў не вярнуліся дадому з палёў бою, у тым ліку і 5 нашых землякоў: Пятро Брынкевіч, Сяргей Закрэўскі, Уладзімір Метеліца, Сяргей Станкевіч, Сяргей Шляпоў.
Імёны зусім юных хлопцаў, якія аддалі свае жыцці на камяністай афганскай зямлі, імёны тых, хто пайшоў з жыцця ў мірны час, будуць вечным набатам гучаць у нашых сэрцах. Пакуль мы памятаем – мы жывём.
Сёння воіны-інтэрнацыяналісты і далей дэманструюць прыхільнасць да дабра і справядлівасці, любоў і адданасць Радзіме.
Шаноўныя ветэраны, воіны-інтэрнацыяналісты! Ваша адзінства, баявое братэрства, мужнасць, самаахвярнасць і адданасць роднаму краю і Айчыне – годны прыклад патрыятычнага духу для наступнага пакалення.
Дзякуем Вам за Вашы добрыя і шляхетныя справы на карысць Мёрскага раёна і Рэспублікі Беларусь!
Ад усяго сэрца жадаем Вам моцнага здароўя, міру, дабра і дабрабыту Вам і Вашым блізкім!
Няхай будучыня Беларусі будзе мірнай!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў
Ваенны камісарыят Мёрскага раёна