Встреча со старейшинами Миорского района и представителями районных служб

Сустрэча з старэйшынамі Міёрскага раёна і прадстаўнікамі раённых службаў

8 лютага 2024 года ў залі пасяджэнняў Міёрскага раённага выканаўчага камітэта сабраліся старшыні Дзісенскага гарадскога і сельскіх Саветаў дэпутатаў, старэйшыні сельскіх населеных пунктаў і горада Дзісны, а таксама службовыя асобы раённых арганізацый і службаў, якія непасрэдна маюць дачыненне да забеспячэння жыццядзейнасці населеных пунктаў, паколькі тэма сустрэчы была прысвечана пытанням забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва Міёрскага раёна.

Удзел у пасяджэнні прадстаўнікоў органаў мясцовага самакіравання прыняў старшыня Міёрскага раённага выканаўчага камітэта Сяргей Алегавіч Сямёнычаў.

Адкрываючы мерапрыемства, старшыня Міёрскага раённага Савета дэпутатаў Валерый Анатолевіч Драба адзначыў, што старэйшыні населеных пунктаў выступаюць асноўнымі памочнікамі гарадскога і сельскіх выканаўчых камітэтаў, дэпутацкага корпуса ў рабоце з насельніцтвам. Як паказвае практыка, менавіта работа старэйшын дазваляе аператыўна вырашаць самыя нагальныя пытанні населеных пунктаў. Асноўная задача старэйшын — каб людзям жылося лягчэй, каб актуальныя пытанні забеспячэння жыццядзейнасці населенага пункта, канкрэтнага чалавека вырашаліся аператыўна і з належнай увагай.

На тэрыторыі раёна сёння ажыццяўляюць сваю дзейнасць 109 старэйшын (100 у сельскіх населеных пунктах раёна і 9 старэйшын у горадзе Дзісна). У большасці з іх ёсць пэўныя навыкі ўзаемадзеяння з Саветамі дэпутатаў і выканаўчымі камітэтамі, сацыяльна-гаспадарчымі структурамі па вырашэнні пытанняў мясцовага значэння.

У 2022–2023 гадах старэйшыні прымалі актыўны ўдзел у благоўладнанні населеных пунктаў, арганізавалі насельніцтва для правядзення суботнікаў як у населеных пунктах, так і на грамадзянскіх могілках, месцах вайсковых пахаванняў, у прафілактычнай рабоце па папярэджанні правапарушэнняў, у рацыянальнаму выкарыстанню зямель, у арганізацыі конкурсу падвор'яў у межах рэгіянальнага экалагічнага свята «Журавы і журавіны Міёрскага краю», а таксама у правядзенні свят вуліц, вёсак, у перапісе ўліку жывёлы.

У мерапрыемстве перад прысутнымі выступілі кіраўнікі раённага выканаўчага камітэта і раённых службаў па пытаннях убрання тэрыторый і навядзення парадку на зямлі, дотрымання санітарных патрабаванняў і эпідэміялагічнай сітуацыі па інфекцыйнай захворвальнасці, пенсійнага забеспячэння, выканання зямельнага заканадаўства, прадухілення пажараў і забеспячэння пажарнай бяспекі ў жылым сектары, а таксама аб мерах па ўмацаванні грамадскага парадку і бяспецы паводзін на вадаёмах.

У сваю чаргу старшыні сельскіх Саветаў дэпутатаў і старэйшыны сельскіх населеных пунктаў мелі магчымасць непасрэдна абмеркаваць усе цікавячыя іх пытанні, а таксама агучыць праблемы, якія хвалююць насельніцтва.

Па заканчэнні мерапрыемства старшыня Міёрскага раённага Савета дэпутатаў Драбо В.А. падзякаваў прадстаўнікам органаў мясцовага самакіравання за працу, за дапамогу ў вырашэнні важных і актуальных для жыхароў раёна пытанняў і ўручыў Ганаровыя граматы Міёрскага раённага Савета дэпутатаў і падзячныя пісьмы старшыні Міёрскага раённага выканаўчага камітэта 8 лепшым старэйшыням населеных пунктаў. Гэта старэйшыны – Н.П. Белевіч (аграгарадка Чэпукі (вуліц Дэгеля, Чэпукоўская, завулка Чэпукоўскага), вёсак Забар'е, Дэхцяры Навапогосцкага сельсавета), Т.І. Сівко (аграгарадка Паветце Паветскага сельсавета), В.Д. Мільяновіч (аграгарадок Чэрасы (вуліц Садовая, Вясновая, завулка Садовага), вёсак Літоўчыкі, Захарні, Босіяны, Сілава Міёрскага сельсавета), В.М. Бабынскі (вёсак Кухаронкі, Малінаўка, Кавзаны, Дварыца Заўцееўскага сельсавета), Р.Э. Сядлоўская (вёсак Арханава, аграгарадка Мікалаёва (вуліц Цэнтральная, Садовая, Зарэчная) Мікалаёўскага сельсавета), З.С. Пірог (вёсак Дрыгучы, Хамічы Туркоўскага сельсавета), Н.Ф. Мархат (вёсак Босянкі 3, Немірова, Балая, Авачкі, Кабякі Язнанскага сельсавета), Т.Н. Парадня (вуліц Чапаева, Дзісенская, Чкалава, Полацкая, завулка Чапаева горада Дзісна).

Галерэя выяў

Сустрэча з старэйшынамі Міёрскага раёна і прадстаўнікамі раённых службаў | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт