Чем может обернуться участие в несанкционированных массовых мероприятиях

Да чаго можа прывесці ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах

Па адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Андрэй Талопіла:

З 1 сакавіка 2021 года ў Рэспубліцы Беларусь уступіў у сілу абноўлены Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях. У прыватнасці, прадугледжваецца ўжостчэнне пакаранняў за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, абразу службовых асоб і непакору супрацоўнікам міліцыі пры выкананні службовых абавязкаў, а таксама ўводзіцца адказнасць за ўдзел дзяцей у мітынгах. У рамках правядзення выбарчай кампаніі і падрыхтоўкі да адзінага дня галасавання 25 лютага 2024 года Міёрскім раённым выканаўчым камітэтам прынята рашэнне ад 8 снежня 2023 г. № 972 «Аб вызначэнні месцаў, забароненых для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў», а таксама 11 студзеня 2024 г. Міёрскім раённым выканаўчым камітэтам прынята рашэнне № 11 «Аб вызначэнні месцаў для правядзення ў парадку апавяшчэння масавых мерапрыемстваў (сходаў па-за памяшканнямі, мітынгаў, пікетавання), арганізаваных кандыдатамі ў дэпутаты, іх даверанымі асобамі». Максімальны памер штрафу за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (ст. 24.23 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях) павялічаны з 30 да 100 базавых велічынь, а пры паўторным прывядзенні да адказнасці — з 50 да 200 базавых велічынь. Максімальны тэрмін адміністрацыйнага арышту за паўторны ўдзел у несанкцыянаваных акцыях на працягу года цяпер складае ад 15 да 30 сутак, пры гэтым санкцыя артыкула прадугледжвае грамадскія работы. Ужостчана пакаранне за непакору законнаму распараджэнню або патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў (ст. 24.3 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях): максімальны штраф павялічаны з 50 да 100 базавых велічынь. Штраф за абразу службовай асобы пры выкананні ёй службовых абавязкаў (ст. 24.5 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях) таксама павялічаны з 20 да 30 базавых велічынь і да 200 базавых, калі абраза была размяшчана публічна. За незаконнае выкарыстанне і выраб забароненых заканадаўчымі актамі сцягоў, вымпелаў, плакатаў, эмблем або сімвалаў таксама прадугледжаны штраф у памеры ад 5 да 20 базавых велічынь, для індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных

х асоб - да 40 і 60 базавых велічынь адпаведна. Усё яшчэ знаходзяцца асобы і інтэрнэт-рэсурсы, якія актыўна заклікаюць грамадзян прыняць у іх удзел. Найбольш уразлівымі перад просьбамі па-ранейшаму застаюцца непаўналетнія і маладыя людзі. Бацькам неабходна памятаць пра бяспеку сваіх дзяцей, не дапускаць іх траплення пад негатыўны ўплыў і маніпуляцыі арганізатараў беспарадкаў. Таксама важна памятаць, што на сённяшні дзень прадугледжана і адказнасць бацькоў за ўдзел іх дзяцей у несанкцыянаваных мерапрыемствах у выглядзе штрафу памерам ад 5 да 30 базавых велічынь. Заклікаем жыхароў раёна заўсёды заставацца рассудлівымі, не паддавацца на заклікі і правакацыі, задумацца пра наступствы сваіх учынкаў, а таксама заўсёды памятаць пра сваіх блізкіх.

Да чаго можа прывесці ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт