Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
Трэці год запар гульцы і трэнерскі склад каманды ФК «Мiёры» паказалі высокі вынік і заваявалі Кубак Віцебскай вобласці па футболе сезона 2023 года.
Прыемна адзначыць, што амаль палова складу - гэта ўраджэнцы нашага раёна, выпускнікі Міёрскай ДЮСШ аддзялення па футболе. У складзе каманды таксама ёсць прадстаўнікі з іншых раёнаў і гарадоў Рэспублікі Беларусь, а так жа блізкага і далёкага замежжа.
Старшыня Мiёрскага райвыканкама Сяргей Сямёнычаў павіншаваў каманду з перамогай і ўручыў сертыфікат на набыццё спартыўнай гульнявой формы для трэнерскага складу і членаў каманды ФК «Мiёры».
Па выніках апытання лепшым гульцом каманды і лепшым бамбардзірам прызнаны Ігар Чарняўскі!
«Прыз глядацкіх сімпатый» атрымаў Філіп Рудзік!
Па выніках усіх гульняў лепшым гульцом прызнаны Вадзім Шокель!
За фінансавую падтрымку футбольнага клуба падзякавалі прыватным прадпрымальнікам.
Трэнерскі склад і члены каманды ФК «Мiёры» падарылі Сяргею Алегавічу памятны падарунак - футбольны мяч з подпісамі ўсіх членаў каманды.
Паважаныя гульцы і трэнерскі склад нашага футбольнага клуба! Віншуем каманду з заслужанай узнагародай і жадаем новых спартыўных перамог! Так трымаць!
Пераможнага сезона ў 2024 годзе!