Единый день информирования

Адзіны дзень інфармавання

19 і 20 снежня інфармацыйна-прапагандысцкія групы Міёрскага раённага выканаўчага камітэта правялі сустрэчы ў працоўных калектывах горада Міёры.

Асноўныя тэмы: палітычная бяспека як аснова грамадска-палітычнай стабільнасці суверэннай дзяржавы. Выбарчая кампанія 2024 года ў новых прававых умовах, супрацьдзеянне і прафілактыка злачынства супраць палавой непарушнасці непаўналетніх.

Абмяркоўваліся пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, ход следства па крымінальнай справе аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, аб садзейнічанні занятасці насельніцтва, правілы паводзін грамадзян на вадзе (лёдзе), захаванне пажарнай бяспекі, адказнасць за правапарушэнні і злачынствы ў сферы сямейна-бытавых адносін, прафілактыка крадзяжоў асабістай маёмасці грамадзян, прафілактыка кіберзлачынстваў, фарміраванне здаровага ладу жыцця.

Не засталіся без увагі і праблемы, якія хвалююць жыхароў раёна.

Галерэя выяваў

Адзіны дзень інфармавання | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт