Старшыня Міёрскага раённага Савета дэпутатаў і пракурор раёна правялі сустрэчу з вучнямі школы.
Старшыня Міёрскага раённага Савета дэпутатаў Валерый Драба і пракурор раёна Андрэй Вецюгоў правялі сустрэчу з вучнямі 10-11 класаў ДУА «Міёрская сярэдняя школа № 3 імя Героя Савецкага Саюза Е.А.Томка»
Валерый Анатолевіч абмеркаваў з вучнямі сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна, вобласці і рэспублікі, расказаў пра важнасць адукацыі ў жыцці кожнага чалавека і заклікаў старанна вучыцца, атрымліваць годную адукацыю і маладымі спецыялістамі вяртацца на малую радзіму. Звярнулі ўвагу і на тэму выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і мясцовых Саветаў дэпутатаў.
Андрэй Вецюгоў пазнаёміў вучняў з ходам следства па крымінальнай справе аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.