Торжественное открытие скалодрома

Урачыстае адкрыццё скалодрома

У ДУА "Міёрская сярэдняя школа № 3 імя Героя Савецкага Саюза Е.А. Томка" адбылося ўрачыстае адкрыццё скалодрома.

З'яўленне скалодрома — вялікі падарунак для дзяцей. Цяпер у вучняў з'явілася магчымасць авалодаць яшчэ адным відам спорту — скалалазаннем.

Вучні аб'яднання па інтарэсах "Альтаір" прадэманстравалі трэніровачнае выступленне, кіраўнік — Дзмітрый Алегавіч Бойчук.

Развіццё фізічнай культуры і спорту з'яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў Міёрскага раёна.

У рамках урачыстага мерапрыемства начальнік аддзела па адукацыі Міёрскага раённага выканаўчага камітэта Уладзіслаў Чэслававіч Кашкур узнагародзіў пераможцаў раённага этапу рэспубліканскага конкурсу на лепшы "Спартыўны турыстычны паход", які праходзіў у перыяд з 1 студзеня па 1 лістапада 2023 года. 1-е месца — ДУА "Дзісенская сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза М.А. Кузьміна"; 2-е месца — ДУА "Паўятская сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза В.А. Бабічава"; 3-е месца — ДУА "Чэпкаўская сярэдняя школа".

Галерэя выяў

Урачыстае адкрыццё скалодрома | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт