Кіраўніцтва Міёрскага раёна накіравала віншаванне з Днём аўтамабіліста і дарожніка
Прыміце віншаванні з прафесійным святам – Днём аўтамабіліста і дарожніка!
Аўтамабільны транспарт з'яўляецца галоўным сродкам, які забяспечвае бесперабойную працу ўсіх галін эканомікі і сацыяльнай сферы.
Штодзённая адказнасць, арганізаванасць і дысцыплінаванасць кожнага кіроўцы і работніка дарожнага будаўніцтва патрабуюць фізічнай і эмацыйнай самааддачы, якія з'яўляюцца запорукай слажанай дзейнасці, зручнасці і камфорту жыхароў рэгіёна.
За кожным кіламетрам якаснай дарогі стаіць напружаны труд работнікаў дарожнай гаспадаркі, бо ад гэтага залежыць бяспека ўсіх удзельнікаў дарожнага руху.
Словы падзякі ўсім работнікам аўтамабільнага транспарту і дарожнай гаспадаркі за сумленную працу і адказнасць!
Асаблівая ўдзячнасць ветэранам галіны за вернасць прафесіі, вялікі вопыт і мудрасць.
Моцнага здароўя ўсім, міру, дабрабыту, роўных дарог, бяспечнай і стабільнай працы!
Няхай шчасце і ўдача крокуюць разам з вамі па ўсіх дарогах жыцця.
Жадаем, каб у вашых сям'ях заўсёды панавалі шчырасць, узаемаразуменне і згода!
З святам!
Мiорскi раённы выканаўчы камiтэт
Мiорскi раённы Савет дэпутатаў