Встреча руководства с перспективным кадровым резервом

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт

Перспектыўны кадравы рэзерв складаецца з асоб - спецыялістаў, ужо зарэкамендаваўшых сябе як мэтанакіраваныя, ініцыятыўныя работнікі, якія валодаюць магчымасцю і жаданнем развівацца прафесійна, не спыняцца на дасягнутым, і якія валодаюць патэнцыялам на заняцце кіруючай пасады.

На сустрэчы прысутнічалі спецыялісты з розных галін: сельская гаспадарка, прамысловасць і жыллёва-камунальная гаспадарка, сфера паслуг і ахова прыроды, лясная гаспадарка, галіна аховы здароўя, адукацыя, культура.

Перспектыўныя кадры пазнаёміліся бліжэй, пагутарылі ў фармаце адкрытага дыялогу, удзельнічалі ў віктарыне, унеслі прапановы, задалі пытанні кіраўніцтву раёна і атрымалі на іх адказы.

Завяршылася мерапрыемства мітынгам з ускладаннем кветак ля памятнага знака ў гонар воінаў-вызваліцеляў Міёр ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў на плошчы Леніна.

Галерэя малюнкаў

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт