Руководство Миорского района направило поздравление с Днем отца

Кіраўніцтва Міёрскага раёна накіравала віншаванне з Днём бацькі

Шаноўныя таты і дзядулі!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём бацькі!

Гэтае выдатнае свята падкрэслівае асаблівую значнасць ролі мужчын у выхаванні дзяцей, стварэнні трывалой і шчаслівай сям'і.

         Быць бацькам – гэта не толькі радасць, але і вялікая адказнасць. Гэта сур'ёзная і кропотлівая праца. Выхаванне дзіцяці, надзейнасць і ўпэўненасць сям'і немагчымыя без клапатлівага таты, абавязак якога – быць апорай для блізкіх, добрым прыкладам для сваіх дзяцей, верным сябрам, памочнікам, настаўнікам і безумоўным аўтарытэтам.

Асабісты мужчынскі прыклад, паважлівае стаўленне да старэйшых, бацькоўская адказнасць, працавітасць, гатоўнасць абараніць сваю сям'ю і родны край – гарантыя добрага выхавання годных грамадзян нашай краіны.

Жадаем кожнаму з вас моцнага здароўя, павагі і любові, разумення і падтрымкі з боку блізкіх, аптымізму і дабрабыту, поспехаў ва ўсіх пачынаннях.

Няхай радасць бацькоўства робіць вас мацнейшымі, сільнейшымі і шчаслівейшымі, а вашы дамы будуць напоўнены святлом любові, цяплом і ўтульнасцю!

Шчасця і дабрабыту вашым сям'ям!

З святам! З Днём бацькі!

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт

Міёрскі раённы Савет дэпутатаў

Кіраўніцтва Міёрскага раёна накіравала віншаванне з Днём бацькі | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт