Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
Інфармацыйна-прапагандысцкія групы райвыканкама правялі сустрэчы ў працоўных калектывах і з насельніцтвам па месцы жыхарства. Асноўная тэма «Сацыяльная бяспека: асноўныя прынцыпы і прыярытэты». Таксама ў цэнтры ўвагі сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна, стан вытворчага траўматызму ў арганізацыях Міёрскага раёна і Віцебскай вобласці. Не засталіся без увагі і праблемы, якія хвалююць жыхароў рэгіёна.
У адміністрацыйным будынку Перабродскага сельвыканкама правёў выязны прыём грамадзян старшыня Міёрскага райвыканкама Сяргей Алегавіч Сямёнычаў.
У Мiёрскім райвыканкаме асабісты прыём і «прамую лінію» правёў член Савета Рэспублікі, дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў па Міёрскай выбарчай акрузе №15, генеральны дырэктар КУП «Віцебскаблдарбуд» Уладзімір Сямёнавіч Мацвееў.
На большасць паступіўшых ад насельніцтва пытанняў дадзены кампетэнтныя адказы. Пытанні, якія патрабуюць дадатковага вывучэння, узятыя на кантроль, дадзены даручэнні па ліквідацыі выяўленых праблем.