Руководство Миорского района направило поздравление с Днем матери

Кіраўніцтва Міёрскага раёна накіравала віншаванне з Днём маці.

Дарагія мамы і бабулі! Шчыра віншуем Вас з Днём маці!

Для кожнага з нас мама – самы галоўны і блізкі чалавек у жыцці – пачатак усіх пачаткаў, апора і надзея сям'і, невычэрпная крыніца дабрыні, падтрымка ў гора і радасці.

Быць маці – вялікае шчасце і вялікая адказнасць, нястомная праца і самаадданая забота пра сваіх дзяцей.

У гэты святочны дзень – словы шчырай удзячнасці Вам за пяшчоту і цеплыню, з якімі Вы вітаеце з'яўленне на свет малюкаў, за любоў і заботу, якія Вы дарыце дзецям усё сваё жыццё, за мудрасць і адданасць, якія дапамагаюць ім у далейшым дасягаць высокіх і шляхетных мэт.

Застаючыся самымі добрымі і клопатлівымі мамамі, Вы паспяхова рэалізуеце сябе ў прафесіі і грамадскіх ініцыятывах. Дзякуем жанчынам, чые дамы сталі роднымі для дзяцей, усыноўленых або ўзятых на выхаванне. Нізкі Вам паклон!

Дарагія мамы! Вы вучыце маладое пакаленне адгуклівасці і міласэрнасці, прышчапляеце любоў да Радзімы і працы, выхоўваеце пачуццё адказнасці за ўчынкі, дарыце радасць зносін са светам. Неацэнны Ваш уклад у умацаванне сямейных традыцый і ў выхаванне годных грамадзян роднай краіны.

Ад усяго сэрца жадаем Вам бясконцага жаночага і мацярынскага шчасця. Няхай дзеці радуюць сваімі дасягненнямі, даряць любоў і ўвагу, а іх промяністыя ўсмешкі ўпрыгожваюць свет і натхняюць Вас на новыя зрухі на карысць роднага краю.

Няхай самыя добрыя і цеплыя словы гучаць для Вас не толькі ў гэты дзень, а на працягу ўсяго жыцця.

Моцнага здароўя Вам і Вашым дзецям, міру і дабрабыту, шчасця і радасці, любові і згоды ў Ваших сям'ях!

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт

Міёрскі раённы Савет дэпутатаў

Кіраўніцтва Міёрскага раёна накіравала віншаванне з Днём маці. | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт