Абласны семінар-вучоба па жывёлагадоўлі адбыўся ў Міёрскім раёне.
Сёння на базе МТК «Карпакова» ААТ «Падзяльцы» адбыўся абласны семінар-вучоба па жывёлагадоўлі. На семінары былі разгледжаны такія пытанні, як: асаблівасці кармлення кароў у перыяд сухастою, тэхналогія размарожвання малазіва і выпаёўванне першай порцыі нараджонаму цялятку з выкарыстаннем дрэнчара.
Для павышэння захаванасці маладняка гаспадарка набыла сушылку для абгрэву нараджонага цялятка і размарожвальнік малазіва.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел галоўны спецыяліст па штучным асемяненні РУП «Віцебскае племянное прадпрыемства» Наталля Авер’янава, вядучы спецыяліст ЛДУ «Віцебская аблветлабараторыя» Аляксандр Лапатін, а таксама кіраўнікі гаспадарак, начальнікі МТФ і МТК, галоўныя зоатэхнікі і ветэрынарныя лекары.