Руководство Миорского района направило поздравление с Днем работников культуры

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт

Паважаныя работнікі і ветэраны сферы культуры!

Шчыра віншуем вас з прафесійным святам!

Гэтае свята аб'ядноўвае ўсіх, хто захоўвае і памнажае ўнікальную культурную спадчыну нашай краіны, найбагатыя традыцыі роднага краю.

Ваша ўменне ствараць цудоўнае, несці яго людзям – гэта сапраўдны дар і вялікае пакліканне. Творчыя калектывы раёна бяруць удзел і займаюць прызавыя месцы ў аглядах, конкурсах і фестывалях рознага ўзроўню.

Дзякуй вам за прафесійнае майстэрства, адданасць абранай справе і каласальную энергію кожнага з Вас, якія напаўняюць жыццё людзей прыгажосцю, радасцю і незабыўнымі ўражаннямі, дапамагаюць раскрыць таленты.

Асаблівыя словы падзякі ветэранам, якія ўнеслі неацэнны ўклад у станаўленне і развіццё культуры Міёрскага краю.

Жадаем вам моцнага здароўя, новых ідэй, натхнення, невычэрпнай творчай энергіі і новых дасягненняў.

Няхай будуць здаровыя і шчаслівыя вашы блізкія, а ў вашых сем'ях пануе гармонія, каханне і ўзаемаразуменне!

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт