Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
Пашыраныя восеньскія кірмашы па продажы сельскагаспадарчай прадукцыі, харчовых і нехарчовых тавараў з удзелам прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання, сельскагаспадарчых арганізацый, фермерскіх гаспадарак, прадпрыемстваў прамысловасці і сферы паслуг, індывідуальных прадпрымальнікаў пройдуць у горадзе Дзісна і горадзе Мiёры.
7 кастрычніка кірмаш пройдзе ў г. Дзісна на тэрыторыі рынку (г.Дзісна, вул. Дзвінская, 16).
15 кастрычніка ў г. Мiёры кірмаш пройдзе на плошчы Леніна, вуліцы Камуністычнай (ад вуліцы Кірава да скрыжавання з вуліцай Кастрычніцкай), вуліцы Савецкай (ад вуліцы Кірава да скрыжавання з завулкам Свярдлова).
Час правядзення - з 9.00 да 13.00.