Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
Напярэдадні экалагічнага свята "Жураулі i журавіны Міёрскага краю" адбылося пасяджэнне клуба маладой сям'і "Жураўлінай сцежкай".
Сустрэча сем'яў адбылася ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Міёрскага раёна. У якім дзеці зрабілі падарунак для сваіх бацькоў - тэкстыльную цацку ў выглядзе голуба, як сімвал міру і стварэння кожнай сям'і. Сем'і наведалі экалагічную сцежку на балоце "Ельня", паназіралі за жураўлямі і атрымалі масу станоўчых эмоцый. Такія мерапрыемствы аб'ядноўваюць!