Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
Па ўжо складзенай традыцыі ў Міорах адбылася сустрэча з маладымі спецыялістамі раёна. На сустрэчы з кіраўніцтвам Міёрскага раёна маладыя спецыялісты змаглі атрымаць адказы на хвалюючыя іх пытанні, прынялі ўдзел у акцыі "Роднае-народнае", атрымалі памятныя сувеніры.
Удзельнікі сустрэчы склалі кветкі да помніка ў гонар воінаў-вызваліцеляў Міёр ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Наведвалі адну з галоўных славутасцей раёна - верхавае балота Ельня, дзе паслухалі захапляльную экскурсію і прагуляліся па экалагічнай сцежцы.