Кіраўніцтва Міёрскага раёна накіравала віншаванне з Днём народнага адзінства.
Паважаныя жыхары Міёрскага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём народнага адзінства!
Дзень народнага адзінства - сімвал яднання беларусаў, імкнення да міру і ўзаемаразумення. Ён адлюстроўвае галоўныя маральныя каштоўнасці нашага народа - гонар за дасягненні нашых продкаў, патрыятызм, згуртаванасць, узаемавыручку. Сёння мы – беларусы – жывём у мірнай краіне, у сяброўстве і згодзе будуем сваю мірную будучыню. Мы дапамагаем адзін аднаму, сеем і ўбіраем хлеб, будуем жыллё і сацыяльныя аб'екты, выхоўваем падрастаючае пакаленне. І ўсё гэта мы робім разам, у згодзе. Нас усіх аб'ядноўвае галоўнае - родная і непаўторная Беларусь, і няхай наша любоў да малой радзімы і нашай краіны заўсёды служыць яе росквіту. Захаваць і памножыць нашы поспехі мы зможам толькі разам, як былі адзіныя нашы бацькі, дзяды і прадзеды. Ад усёй душы жадаем Вам, дарагія землякі, моцнага здароўя, дабрабыту, міру і дабра, поспехаў у добрых справах на карысць нашай роднай Міёршчыны і Рэспублікі Беларусь! Са святам! З Днём народнага адзінства!