Кіраўніцтва Міёрскага раёна накіравала віншаванне з Днём работнікаў лясной гаспадаркі
Шаноўныя працаўнікі і ветэраны лясной галіны Міёрскага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з вашым прафесійным святам - Днём работнікаў лесу! Вышэйшае майстэрства, прыродная мудрасць, назапашаны багаты вопыт і зладжаная праца працаўнікоў лясной гаспадаркі дапамагаюць берагчы і захоўваць прыгажосць і веліч нашых лясоў, памнажаць бязцэнную прыродную спадчыну роднага краю і беларускай зямлі. Сваю штодзённую і старанную працай вы ўносіце значны ўклад у забеспячэнне экалагічнай бяспекі і эканамічнае развіццё рэгіёна. Вялікая ўдзячнасць усім работнікам і ветэранам галіны за адданасць абранай справе, бязмежную любоў да роднай прыроды, нястомную энергію, мэтанакіраванасць і адказнасць. Жадаем вам і вашым блізкім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, міру, дабра, узаемаразумення і аптымізму!