29 жніўня раённы пракурор Андрэй Вецюгаў і начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Аксана Ашурка сустрэліся з калектывам мясакамбіната.
Андрэй Барысавіч азнаёміў з ходам расследавання крымінальнай справы па генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Аксана Васільеўна нагадала, што мы павінны разумець, наколькі хрупкі мір і цаніць яго.
У раёне праводзіцца работа па ўсталяванні імён загінулых у гады вайны. Наша задача – захаваць памяць пра герояў.