29 жніўня адбылася раённая педагагічная канферэнцыя.
Падведзены вынікі работы сістэмы адукацыі раёна за 2022–2023 навучальны год, вызначаны шляхі развіцця на новы навучальны год.
У форуме прынялі ўдзел старшыня Міёрскага раённага выканаўчага камітэта Ігар Кузняцоў, старшыня Міёрскага раённага Савета дэпутатаў Валерый Драба, намеснік старшыні Міёрскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Жук, старшыня абласной Віцебскай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Валерый Кунашка.
Для ўдзельнікаў педагагічнай канферэнцыі была арганізавана выстава, прысвечаная Году міру і стварэння. Таксама прайшла прэзентацыя школьнай формы.
Цёплымі словамі віталі 6 маладых спецыялістаў, якія прыбылі ў раён.
Лепшых педагагічных работнікаў узнагародзілі граматамі і падзякамі.
Валерый Віктаравіч Кунашка віншаваў будучых першакласнікаў з пачаткам новага шляху і ўручыў падарункі.
У новым навучальным годзе 20 устаноў адукацыі (у тым ліку 11 школ) адкрыюць свае дзверы для 3831 вучня і 544 выхаванцаў.