Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
Індывідуальным прадпрымальнікам, якія знаходзяцца ў працоўных адносінах!
Віцебскае абласное ўпраўленне Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва інфармуе.
Пачынаючы з 2023 года індывідуальныя прадпрымальнікі незалежна ад наяўнасці асноўнага месца працы абавязаны ўносіць абавязковыя страхавыя ўзносы ў бюджэт дзяржаўнага ўнебюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь (далей – уносы, бюджэт фонду) за перыяды ажыццяўлення дзейнасці ў справаздачным годзе.
Уплата ўзносаў ажыццяўляецца на працягу справаздачнага года, але не пазней за 1 сакавіка года, наступнага за справаздачным.
Даведка: за 2023 год уносы павінны быць пералічаны ў бюджэт фонду не пазней за 1 сакавіка 2024 года.
Аб'ектам налічэння ўзносаў для індывідуальнага прадпрымальніка з'яўляецца вызначаны ім даход, але не менш за суму памераў мінімальных заработных плат, устаноўленых і індэсіраваных у адпаведнасці з заканадаўствам у месяцах, за якія ўносяцца ўзносы.
Даведка: з 01.01.2023 па 31.07.2023 мінімальная заработная плата ў рэспубліцы складала – 554,00 рубля. Індэксацыя не праводзілася. Такім чынам, толькі за першыя сем месяцаў 2023 года пры ажыццяўленні дзейнасці ўсе 7 месяцаў, падлягае уплате ў бюджэт фонду 1 357,3 рубля (554,00*7*0,35).
Заканадаўствам індывідуальным прадпрымальнікам прадстаўлена права не ўносіць уносы ў бюджэт фонду за перыяды нездзяйснення дзейнасці ў справаздачным годзе пры ўмове прадстаўлення ў органы Фонду па месцы пастаўкі на ўлік справаздачы па форме ПУ-3 з адлюстраваннем у дадзенай справаздачы такіх перыядаў.
Тэрмін прадстаўлення справаздачы ПУ-3 за 2023 год – не пазней за 31.03.2024.
Аплату можна ажыццявіць праз ЕРІП (ЕРІП→ФСЗН→Віцебская вобласць→ раённы аддзел (сектар) ФСЗН → Уносы ў ФСЗН фіз.асоб за сябе → Ваш УНПФ (9 лічбаў)) ці іншым зручным спосабам.
Падрабязную інфармацыю можна атрымаць у тэрытарыяльным органе Фонду па месцы пастаўкі на ўлік.