За бяспеку - разам!
У Міёрскім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Міёрскага раёна для прадстаўнікоў раённай арганізацыі ветэранаў, наведвальнікаў аддзялення днеўнага знаходжання для грамадзян пахилога ўзросту і комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі, аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі і абілітацыі інвалідаў прайшла «дыялагавая пляцоўка» па пытаннях бяспекі.
Перад прысутнымі выступілі прадстаўнікі Міёрскага РАУС, РЦНС, дэпартамента аховы, «Белаграпрамбанка».
Дыялог атрымаўся цікавым і пазнавальным, шматлікасць пытанняў, зададзеных госцям, паказала на своечасовасць і актуальнасць агучаных тэм.