В Миорах завершается строительство детского сада

У Міорах завершаецца будаўніцтва дзіцячага садка

Пры ўдзеле старшыні Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзіміра Таранцьева адбылося пасяджэнне штаба па кантролі за ходам будаўніцтва аб'екта «Дзіцячы сад на 200 месцаў у горадзе Міоры».

Разам з кіраўніцтвам раёна і прадстаўнікамі арганізацый-падраднікаў абмеркавалі пытанні па завяршэнні работ.

Усе работы выконваюцца якасна і ў адпаведнасці з графікам. Што да абсталявання і эстэтыкі афармлення памяшканняў, дзіцячы сад у горадзе Міоры стане паказовым як у вобласці, так і па рэспубліцы.

Зараз усе намаганні накіраваны на завяршэнне работ па дадзеным аб'екце.

Галерэя выяў

У Міорах завершаецца будаўніцтва дзіцячага садка | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт