ІМНС інфармуе
1. Зноў пра заробную плату, якой няма
Наступны зварот па дапамогу ад людзей, якіх абмануў наймальнік, які паабяцаў «міма каса» годна аплаціць выкананыя работы, але «забыўся» пра сваю абяцанку, прымушае зноў і зноў нагадваць: «Пагаджаючыся на атрыманне заробнай платы «у канверце», вы самі (дабраахвотна!) асуджаеце сябе на жыццё без правіл і пазбаўляеце сябе абароненасці – як сацыяльнай, так і матэрыяльнай». Вашы вусныя дамоўленасці хутчэй за ўсё не змогуць стаць вагомым аргументам пры абароне правоў на аплату Вашай працы.
Мы настойліва рэкамендуем зрабіць выбар на карысць афіцыйных адносін: вам спакойна, і бюджету «прыемна».
Наймальніку ж хочацца нагадаць, што пры выяўленні кантралюючым органам факта выплаты даходаў, выведзеных з-пад падаткаабкладання, падатак з даходаў будзе сплачаны не атрымальнікам даходу, а менавіта Вамі, і па стаўцы 26% (замест агульнапрынятай – 13%).
Жывіце мудра! Працуйце сумленна!
Інспекцыя МНС па Полацкім раёне
2. Калі ІП не ажыццяўляе дзейнасць 2 гады і больш
Інспекцыя МНС па Полацкім раёне паведамляе, што ў адпаведнасці з часткай 2 падпунктам 3.1 пунктам 3 Палажэння аб ліквідацыі (спыненні дзейнасці) суб'ектаў гаспадарання, зацверджанага Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 1 ад 16.01.2009 «Аб дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі (спыненні дзейнасці) суб'ектаў гаспадарання» (далей – Палажэнне), індывідуальны прадпрымальнік падлягае ліквідацыі па рашэнні ўласніка маёмасці ў выпадку нездзяйснення прадпрымальніцкай дзейнасці на працягу 24 (дваццаці чатырох) месяцаў запар.
Пры спыненні дзейнасці ў рэгіструючы орган падаецца заява аб спыненні дзейнасці з указаннем у ёй звестак пра парадак і тэрміны спынення дзейнасці, прыцягненні фізічных асоб па працоўных і (або) грамадзянска-прававых дамовах, а таксама іншыя дакументы і звесткі, прадугледжаныя п. 7 Палажэння, шляхам асабістага звяртання індывідуальнага прадпрымальніка або асобы, упанаваанай дзейнічаць ад яго імя, у адпаведнасці з натарыяльна засведчанай даверанасцю. Вышэйзгаданыя дакументы могуць быць прадстаўлены ў электронным выглядзе, пры гэтым іх цэласнасць і сапраўднасць павінны быць пацверджаныя электронным лічбавым подпісам.
Для падачы заявы аб спыненні дзейнасці неабходна звярнуцца ў Міёрскі раённы выканаўчы камітэт (г. Міёры, вул. Дзяржынскага, д. 17, каб. 4, тэл. 5-19-68, 5-28-03).
3. Пра партал рэйтынгавай ацэнкі
У Рэспубліцы Беларусь функцыянуе партал рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг і адміністрацыйных працэдур (http://качество-услуг.бел/admin/organization/profile/local-registry), створаны для забеспячэння шляхам анкетавання (апытанняў) максімальна аб'ектыўнай ацэнкі эфектыўнасці дзейнасці арганізацый па аказанні паслуг насельніцтву.
Праз Партал можна выказаць сваё меркаванне пра якасць абслугоўвання насельніцтва дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі, у тым ліку і інспекцыяй МНС па Полацкім раёне, ацаніўшы:
- простату і зразумеласць працэсу атрымання паслугі або ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры;
- захаванне ўстаноўленага тэрміну надавання паслугі або ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры;
- даступнасць інфармацыі пра парадак атрымання паслугі або ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры;
- ветлівасць і добразычлівасць супрацоўнікаў.