Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
Паважаныя работнікі і ветэраны Міёрскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам - Днём пажарнай службы Рэспублікі Беларусь!
Вы працягваеце высакародны і гераічны шлях многіх пакаленняў, на працягу 170 гадоў засцерагаеце ад бед і ў любую секунду гатовы прыйсці на дапамогу.
Выратаванне чалавечага жыцця - адказная, складаная і ганаровая праца, якая патрабуе адвагі і высокага прафесіяналізму. Пераадольваючы небяспеку, рызыкуючы жыццём, вы з гонарам выконваеце свой службовы абавязак у надзвычайных і экстрэмальных умовах.
Вялікая ўдзячнасць ветэранам пажарнай службы за шматгадовую працу, бясцэнны вопыт і веды, урокі мужнасці і стойкасці.
У гэты святочны дзень словы падзякі ўсім ратавальнікам за мужнасць і адданасць абранай прафесіі, за неацэнны ўклад у агульную справу захавання міру і дабрабыту ў роднай краіне.
Няхай назапашаны прафесійны вопыт, самаадданасць і ўпэўненасць спрыяюць паспяховаму вырашэнню пастаўленых задач, стануць надзейнай абаронай у самых складаных сітуацыях!
Моцнага здароўя, шчасця і ўдачы, міру і дабра Вам і вашым родным!
Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
Міёрскі раённы Савет дэпутатаў