Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
11 ліпеня адбыўся выязны семінар для намеснікаў кіраўнікоў (адказных) па ідэалагічнай рабоце арганізацый Міёрскага раёна.
Роля гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі ў фарміраванні грамадзянскасці і патрыятызму - асноўная тэма абмеркавання на семінары ідэалагічнага актыву раёна.
Удзельнікі семінара наведалі мемарыяльны комплекс «Хатынь», Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, выратаванню Айчыны нашай паслужыўшых, у Мінску. Адбылася экскурсія ў музей Хатыні і музей Памяці ў Храме.