Інфармацыйна-адукацыйная акцыя «Жыццё без наркотыкаў» адбудзецца на Міоршчыне 28–29 чэрвеня
У Міёрскім раёне з 28 па 29 чэрвеня праводзіцца раённая інфармацыйна-адукацыйная акцыя «Жыццё без наркотыкаў», накіраваная на актывізацыю работы па прапагандзе здаровага ладу жыцця, прафілактыцы наркаманыі.
Па пытаннях здаровага ладу жыцця можна патэлефанаваць у дзяржаўную ўстанову «Міёрскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» на «гарачую тэлефонную лінію» з 08.00 да 12.00 і з 13.00 да 17.00 па тэлефоне 5 15 63.