Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
Старшыня Мiёрскага райвыканкама Ігар Кузняцоў азнаёміў міністра з ходам правядзення нарыхтоўкі травяных кармоў у раёне.
У рамках правядзення Адзінага дня інфармавання Ігар Брыло сустрэўся з працоўным калектывам Міёрскага мясакамбіната. Асноўная тэма для абмеркавання - экалагічная і біялагічная бяспека. Лепшым работнікам прадпрыемства ўручылі ганаровыя граматы і падзякі Міністэрства. У завяршэнні Ігар Вячаслававіч азнаёміўся з вытворчымі магутнасцямі прадпрыемства і выпускаемай прадукцыяй.