Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
Мітынг-рэквіем, прысвечаны 81-й гадавіне з дня масавага расстрэлу яўрэяў нямецка-фашысцкімі акупантамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, прайшоў у Дзісне.
Кіраўніцтва Міёрскага раёна, прадстаўнікі сілавых структур, працоўныя калектывы, навучэнцы мясцовай школы і жыхары горада ўсклалі да падножжа брацкай магілы кветкі, ушанавалі хвілінай маўчання памяць аб загінуўшых.
14 чэрвеня 1942 года - адна з крывавых старонак гісторыі самага маленькага горада Беларусі. У канцы чэрвеня 1941 года нямецка-фашысцкія захопнікі акупавалі Дзiсну. У кастрычніку мясцовых яўрэяў загналі ў гета. А летам 1942-га фашысцкія карнікі расстралялі там 3,8 тысячы ні ў чым не вінаватых жыхароў.
Непадалёк у брацкіх магілах № 5709 і 5706 пахаваны мясцовыя жыхары, расстраляныя ў Дзісне акупантамі па абвінавачванні ў дапамозе партызанам.
Памятаем мінулае ў імя будучыні!