Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
7 чэрвеня ў 13.30 у Мiёрскі РАНС паступіла паведамленне аб узгаранні сухой расліннасці паблізу вёскі Войкава Новапагосцкага сельсавета. Пажар ахапіў тэрыторыю плошчай 1,8 га. У выніку пажару пацярпелых няма. Прычына ўзгарання высвятляецца.
На тэрыторыі Мiёрскага раёна з пачатку 2023 года адбылося 4 загараннi сухой расліннасці.
Міёрскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях нагадвае, што ў адпаведнасці з артыкулам 16.40 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжана адказнасць за выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама іржышча і пажніўных рэшткаў на палях або за непрыняцце мер па ліквідацыі палаў. За дадзенае парушэнне прадугледжана пакаранне ў выглядзе штрафу ад 10 да 30 базавых велічынь.
Ратавальнікі заклікаюць грамадзян выконваць меры пажарнай бяспекі.