Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
З 5 чэрвеня на базе Міёрскай сярэдняй школы № 2 імя Мікалая Ізварына, Новапагосцкай сярэдняй школы імя Генадзя Цітовіча, Павяцкой сярэдняй школы імя Віктара Бабічава, Узменскай базавай школы і Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі арганізавана работа 18-дзённых аздараўленчых лагераў з дзённым знаходжаннем для 136 навучэнцаў.
У ДЮСШ у спартыўным лагеры «Алімпіец» займаецца 100 юных спартсменаў.
У школах горада Мiёры 30 старшакласнікаў задзейнічаны ў лагерах працы і адпачынку. Хлопцы будуць добраўпарадкоўваць прышкольную тэрыторыю, рамантаваць школьную мэблю.
Усяго ў летні перыяд плануецца ў прышкольных лагерах аздаравіць 510 навучэнцаў. Асаблівая ўвага будзе нададзена аздараўленню дзяцей-сірот і дзяцей са шматдзетных, малазабяспечаных і сем'яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.
Усіх удзельнікаў чакаюць займальныя мерапрыемствы, паходы, экскурсіі, гульнявыя праграмы, спартыўныя спаборніцтвы, смачная ежа і прагулкі на свежым паветры.